У Мінску на траціну таннее гародніна
Такую акцыю вырашылі правесці з 27 лютага гарадскія стабілізацыйныя фонды.
Як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", кошты на прадукцыю мінулагодняга ўраджаю ў крамах знізяць амаль на 30%. Бульба будзе каштаваць 1600 рублёў за кілаграм, а морква — 1900. Гандаль па зніжаных коштах у сталіцы працягнецца да 27 сакавіка.