У Мінску шукаюць альфонса, які абрабаваў бізнэс-ледзі

Малады чалавек пазнаёміўся з 30-гадовай жанчынай у кастрычніку мінулага года. Бізнес-ледзі падарыла свайму каханку новую “Аўдзі А6”, аплаціла паездку на адпачынак у Турцыю, перасяліла да сябе ў кватэру, давала грошы на кішэнныя выдаткі.

Аднак малады чалавек вырашыў завесці новы раман з яшчэ адной паспяховай бізнэс-ледзі. Для гэтага спатрэбілася шмат сродкаў, і таму хлопец інсцэніраваў абрабаванне кватэры і выкраў у сужыцелькі 48 мільёнаў рублёў. Калі ж стала вядома, што нападу бандытаў на кватэру не было, малады чалавек збег, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі