У Мінску совы сярод зімы вывелі птушаня

Птушаня вушастай савы знайшлі ў адной са сталічных паркавых зон, піша “Народная газета”. Арнітолагі падлічылі, што совы насіджвалі кладку ў другой палове студзеня, калі на вуліцы стаяў трыццаціградусны мароз. Гэта ўнікальны выпадак не толькі для Беларусі, а цэлая сенсацыя еўрапейскага маштабу. Птушаняты, якія з’явіліся на свет раней чым звычайна, маглі стаць ахвярай халадоў, а таксама драпежнікаў — варон, ястрабаў, катоў.

Птушаня, знойдзенае ў парку, знаходзіцца пад апекай валанцёраў. Калі савяня падрасце, яго выпусцяць на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі