У Мінску сталі лепей плаціць “падатак на кватарантаў”
За студзень-лістапад гаспадары кватэр, якія здаюць жыллё ў арэнду, заплацілі ў сталічны бюджэт 14 мільярдаў 437 мільёнаў падаходнага падатку.
Сума прыбыткаў ад гэтай катэгорыі грамадзянаў узрасла ў параўнанні з мінулым годам амаль на 2 мільярды рублёў, інфармуе БЕЛТА. На 1 снежня ў Мінску ў якасці плацельшчыкаў фіксаваных сум падаходнага падатку ад здачы памяшканняў у арэнду зарэгістравалася 39 тысяч 886 чалавек. Іх колькасць таксама вырасла — на 15,2%.
Падатковыя органы перыядычна знаходзяць гаспадароў, якія здаюць кватэры неафіцыйна. Так, за 11 месяцаў гэтага года правялі 716 выніковых праверак. Па іх выніках налічылі дадатковыя 204,3 мільёна рублёў падатку.