Мінск адсвяткаваў Дзень Волі (анлайн, фота, відэа)

16:20. Якім нам запомніцца 25 сакавіка 2012 года? Фотасправаздачу Еўрарадыё з мінскіх вуліцаў у дадатак да фота, змешчаных ніжэй, глядзіце тут.

16:15. Карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн канстатуе, што ўсе ўдзельнікі мітынга ў гонар 94-х угодкаў БНР разыйшліся з плошчы Бангалор.

120325 Rugain_site.mp3

16:00. Відэа са святкавання Дня Волі на плошчы Бангалор:

15:55. Яшчэ фота Алеся Пілецкага з плошчы Бангалор:

 

 

15:48. У эфіры Еўрарадыё карэспандэнт Зміцер Лукашук і спявак Зміцер Вайцюшкевіч. "Нават у такое надвор'е, нават у дождж людзі прыйшлі, і гэта вельмі добра, — кажа Вайцюшкевіч. — А тое, што не было гука — гэта нічога. Нічога не зробіш".

15:47. Прамаўляе Уладзімір Колас. Мітынг завяршаецца.

15:41. Выступілі Аляксей Янукевіч і Аляксандр Мілінкевіч. Прамовы пра Волю і пра ролю Беларускай Народнай Рэспублікі ў лёсе сучаснай Беларусі.

15:39. Дворнікі суправадзалі калону да самай плошчы Бангалор:

15:30. Жонка Сяргея Каваленкі на мітынгу ў гонар Дня Волі ў Мінску:

Фота: @aFrippery

15:25. Зміцер Вайцюшкевіч спявае ў гукаўзмацняльнік, гітары амаль не было чуваць. Мегафоны чуваць, толькі калі ты знаходзішся побач са сцэнай, скардзіцца карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн. Але людзі не здаюцца і крычаць "Жыве Беларусь!"

120325 Rugain2_site.mp3

15:19. Людзі пачынаюць сыходзіць з плошчы Бангалор. Да гэтага іх змушае дождж і моцны вецер.

15:12. Плошча Бангалор некалькі хвілінаў таму. Карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн ацэньвае колькасць удзельнікаў мітынгу 2 тысячы чалавек.

Фота: Антон Матолька.

15:10. Мастак Алесь Марачкін зачытвае вітальнае слова ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

15:09. Уладзімір Колас пачаў мітынг.

15:08. Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі заўважыў на плошчы Бангалор Змітра Вайцюшкевіча. Той разгублены і вельмі засмучаны, што давядзецца спяваць у мегафон.

120325 Pilecki3_site.mp3

15:06. Карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук паведамляе, што апаратура, да машыны з якой дачапілася ДАІ, была дзяржаўная. За яе арэнду арганізатары мітынга аддалі 670 тысяч рублёў.

15:05. У Мінску ізноў вялікая залева. Але гэта не спыняе ўдзельнікаў мітынга:

15:03. Святкаваць Дзень Волі выйшлі прадстаўнікі нефармальных суполак:

15:01. Усе мітынгоўцы, што ішлі вуліцай Сурганава, зараз прыйшлі на плошчу Бангалор.

15:00. Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі распавядае, што да кіроўцы МАЗа з гукаўзмацняльнай апаратурай падыйшлі супрацоўнікі ДАІ і заявілі, што нешта не ў парадку з дакументамі. Гэта адбылося літаральна за 20 хвілінаў да таго, як галава калоны падыйшла да плошчы Бангалор.

14:55. Хвост калоны пераходзіць вуліцу Багдановіча ля плошчы Бангалор.

14:53. На плошчы Бангалор затрыманая машына з гукаўзмацняльнай апаратурай для мітынга. Па звестках ад арганізатараў мерапрыемства, зараз яна ў аднум з мінскіх РАУС.

14:48. Чалавек, у якога 6 ліпеня падчас "маўклівай акцыі" здарыўся прыступ эпілепсіі, калі спецназаўцы спрабавалі зацягнуць яго ў аўтазак, прыйшоў на Дзень Волі з вяроўкай на шыі:

14:44. У эфіры Еўрарадыё карэспандэнт Зміцер Лукашук. Ён паведамляе, што прадстаўнікі моладзевага крыла "Еўрапейскай Беларусі" вырашылі прынцыпова не хадзіць да месца мітынгу, дазволенага ўладамі, бо плошча Бангалор — гэта "вядомае месца для выгулу сабак".

14:39. Відавочцы паведамляюць, што з Нямігі ў бок плошчы Бангалор едуць аўтазакі.

14:35. Фота калоны ад Антона Матолькі:

14:30. Калона вельмі расцягнулася ўздоўж вуліцы Сурганава. За крамай "Рыга" адбылася аварыя: сутыкнуліся тралейбус і легкавік.

14:28. Галава калоны праходзіць ля крамы "Рыга". "Еўрапейская Беларусь" зварочвае сцягі: актывісты арганізацыі вырашылі не хадзіць на плошчу Бангалор арганізаванай суполкай. Яны пойдуць на мітынг, прымеркаваны да Дня Волі, "па жаданні".

14:27. У шэсці заўважаныя дэмактывісты з Расіі. Яны трымаюць невялікі плакат "F*** Kremlin!":

Фота: Eugeny Muha

14:23. Калона расцягнулася па вуліцы Сурганава ад вуліцы Якуба Коласа да праспекта Незалежнасці.

14:20. Грамадскі дзеяч Анатоль Міхнавец у эфіры Еўрарадыё распавёў, як Дзень Волі святкуюць у Варшаве:

120325 Mikhnavec_site.mp3

14:16. Першае відэа святкавання Дня Волі ля Акадэміі навук. Пра колькасць удзельнікаў акцыі вы можаце меркаваць самі! (ГУУС Мінгарвыканкама ацэньвае колькасць удзельнікаў калоны, якая рушыць па вуліцы Сурганава, у 200 чалавек)

14:15. Наступныя фотаздымкі ад Акадэміі навук:

 

 

14:08. Залева крыху суцішылася. Спецназаўцы ідуць паралельна калоне па вул. Сурганава. Апошнія людзі зараз пераходзяць праспект Незалежнасці, замыкаюць калону дворнікі. аўтамабільны рух хутка будзе адноўлены.

14:03. Галава калоны ўжо перайшла праспект Незалежнасці і рушыць па вуліцы Сурганава, хвост яшчэ на пляцоўцы перад Акадэміяй навук. Міліцыя арганізавала пераход калоны праз праспект, на якім утварыўся вялікі корак у абодва напрамкі.

14:00. У цэнтры Мінска залева. Калона павольна рушыла ў бок плошчы Бангалор.

13:56. Каля ўвахода ў парк Горкага мінакі заўважылі 6 вайсковых аўтамабіляў для перавозкі людзей.

13:50. Удзельнікі шэсця становяцца ў калону і павольна адыходзяць ад Акадэміі навук. Колькасць мітынгоўцаў перавысіла 1 тысячу чалавек.

13:45. У эфіры Еўрарадыё карэспандэнт Віталь Ругайн з плошчы Бангалор. Ён распавядае, што міліцыя агарадзіла невялікую пляцоўку перад сцэнай у парку Дружбы народаў. Побач з уваходамі ў "перыметр" стаяць сталы, усё падрыхтавана да дагляду асабістых рэчаў. Арганізатараў мітынга на пл. Бангалор не бачна, ніякай падрыхтоўкі да канцэрта на сцэне не вядзецца.

120325 Rugain_site.mp3

13:40. У эфіры Еўрарадыё Уладзімір Колас. Ён удакладняе, што шэсце пачнецца паміж 14:00 і 14:30. Уладзімір жадае беларусам еднасці і кажа, што менавіта агульнае памкненне да еднасці з'яўляецца галоўнай тэмай сёлетняга святкавання Дня Волі.

120325 Lukashuk_site.mp3

13:34. Уладзімір Колас, адзін з арганізатараў святкавання Дня Волі, абвясціў у мегафон, што шэсце да плошчы Бангалор пачнецца а 14:00.

13:30. Першыя фота ад Акадэміі навук:

 

 

13:20. Ля Акадэміі навук з'явіўся Віктар Івашкевіч.

13:18. Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі ў эфіры кажа пра з'яўленне расцяжкі "Маладая Беларусь" і шыльдаў "Свабоду палітвязням" Шмат людзей стаяць каля выхаду са станцыі метро "Акадэмія навук". Колькасць людзей — блізу 1 тысячы чалавек. Людзі крычаць "Жыве Беларусь!".

120325 Pilecki2_site.mp3

13:17. У твітары паведамленні пра святкаванне Дня Волі ідуць з хэштэгам ды #dzienvoli.Звяртайце ўвагу, што пішуць туды не толькі ўдзельнікі шэсця, але і інтэрнэт-тролі.

13:15. ГУУС Мінгарвыканкама ацэньвае колькасць людзей ля Акадэміі навук у 120 чалавек :)

13:13. Ля Акадэміі навук з'явіўся Рыгор Кастусёў.

13:10. На Акадэміі навук ужо сабралося каля 500 чалавек. Удзельнікі шэсця ўзнялі бела-чырвона-белыя сцягі і сцягі "Еўрапейскай Беларусі".

13:05. Міліцыянты ўсталявалі "рамкі" і павольна прапускаюць праз іх людзей да будынку Акадэміі навук.

13:00. Міліцыя ставіць агароджу вакол пляцоўкі перад будынкам Акадэміі навук.

12:50. Каля Акадэміі навук з'явіліся першыя аўтазакі. Адзін стаіць у двары прэзідыума НАН. Яшчэ два — на іншым баку вуліцы Акадэмічнай.

12:30. На сайце "Маладога фронта" (Чэхія) з'явілася абвестка пра тое, што святкаванне Дня Волі ладзіцца ў 18:00. Збор абвешчаны на пляцоўцы перад Акадэміяй навук. Магчыма як тое, што маладафронтаўцы вырашылі святкаваць угодкі БНР асобна, так і тое, што нехта перахапіў кантроль над сайтам арганізацыі.

У Мінску святкуюць Дзень Волі

Шэсце прымеркаваная да 94-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР чытайце тут.

Сталічныя ўлады далі апазіцыі дазвол на правядзенне святочнай акцыі. Збор яе ўдзельнікаў пачнецца а 13.30 каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук. Затым адбудзецца шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор і мітынг — ён павінен прайсці ў парку Дружбы Народаў з 14:30 да 17:00.Паводле арганізатараў, міліцыя не будзе перашкаджаць карыстацца нацыянальнай сімволікай.

Днямі Еўрарадыё запыталася ў мінчукоў, як яны будуць бавіць 25 сакавіка. Словы з мінскіх вуліц, а таксама невялічкую лекцыю пра БНР ад выпадковала мінака вы пачуеце тут.

Напярэдадні 25 сакавіка ўлады правялі некалькі прэвентыўных затрыманняў у рэгіёнах, дзе ніводная акцыя на Дзень Волі дазволеная не была.

Увечары 24 сакавіка падчас панк-канцэрта ў Мінску было затрымана блізу 100 анархістаў. 15 затрыманых уночы перавезлі ў ізалятар на вуліцы Акрэсціна.  Анархісты з'яўляюцца заўсёднымі ўдзельнікамі афіцыйных шэсцяў, хаця і крочаць асобнай групай, пад уласным сцягам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі