У Мінску таксіст-нелегал збіў сваю пасажырку
З месца здарэння ён знік.
Інцыдэнт адбыўся 5 лютага прыкладна а 3.50 ля дома №32 па вуліцы Кунцаўшчына. Кіроўца высадзіў сваю пасажырку і, ад’язджаючы, збіў яе, паведамляе БЕЛТА. Дзяўчына з пераломам шчыкалаткі дастаўленая ў адну з мінскіх лякарняў.
Пацярпелая паведаміла, што яе збіў аўтамабіль Фольксваген-Пасат цёмнага колеру, які належаў службе таксі 135. Аднак перавозчык не пацвердзіў інфармацыю пра наяўнасць у сваім парку такога аўтамабіля. Вінаваты ў ДТЗ, хутчэй за ўсё, займаўся прыватным падвозам. Пакуль не зразумела, ці быў гэта няшчасны выпадак, ці паміж кіроўцам і пасажыркай адбылася сварка.