У Мінску ў садках і школах паставяць камеры відэаназірання
Для бяспекі дзяцей. Праўда, толькі ў Цэнтральным раёне. Праект збіраюцца рэалізаваць у 2013 годзе.
Відэакамеры будуць сачыць за дзецьмі на ўсіх падыходах да школы ці садка. Такі прапускны рэжым знізіць бацькоўскае хваляванне, а дзеці наўрад ці адважацца без дазволу пайсці катацца на горку, адзначае тэлеканал "Беларусь-1".