У Мінску вадалазы сем гадзінаў шукалі жывога тапельца

Падставай для пошукаў стаў вечаровы званок у сталічны АСВОД. Супрацоўнік Мінскага ўпраўлення МНС паведаміў, што ў Чыжоўскім вадасховішчы блізу парка імя Грэкавай патануў чалавек.

Вадалазы выехалі на месцы здарэння і да позняй ночы шукалі цела зніклага, але безвынікова. Урэшце высветлілася, што на Чыжоўскім вадасховішчы сапраўды тануў чалавек, які быў нападпітку. Але яго падабраў выпадковы човен і высадзіў на процілеглым беразе. Імёнаў сваіх выратавальнікаў і што гэта быў за човен, жывы тапелец не ведае. Ён пасля гэтага яшчэ паблукаў па горадзе, а потым пайшоў дадому і лёг спаць.
 
Для вадалазаў гэты ілжывы выклік выліўся ў капейчыну, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі