У Мінску вінаватым у дарожнай аварыі стаў сабака
Але штраф давядзецца плаціць кіроўцу матацыкла.
ДТЗ з удзелам чатырохногага пешахода адбылося на вуліцы Суворава. Сабака выскачыў на праезную частку і матацыкліст вымушаны быў рэзка сысці ў бок, каб не збіць жывёлу. У выніку такога манеўра матацыкл урэзаўся ў аўтамабіль “Рэно”, прыпаркаваны ля дарогі. Кіроўца атрымаў тупую траўму жывата і нават трапіў у лякарню.
Аднак матацыклісту ўсё адно давядзецца заплаціць штраф за тое, што не справіўся з кіраваннем, паведамляе агенцтва “Мінск — Навіны”.