У Мінску выкрылі падпольныя студыі “сэксу ан-лайн”
Міжнародная крымінальная структура займалася продажам сэкс-паслугаў праз відэачаты для карыстальнікаў інтэрнэту.
Па звестках міліцыі, у яе групу ўваходзілі грамадзяне Беларусі і Латвіі. Яны наймалі на працу маладых дзяўчат з веданнем англійскай мовы, якія павінны былі ўтрымліваць карыстальнікаў у платных відэачатах як мага болей. Пры гэтым праца вялася пераважна на далёкае замежжа, доступ да гэтых рэсурсаў для жыхароў СНД блакаваўся.
Грошы, атрыманыя ад такой дзейнасці, ішлі ў латвійскія банкі, а потым легалізаваліся праз беларускія фірмы. Цяпер арганізатарам такога бізнэсу пагражае крымінальная адказнасць, паведамляе БелаПАН.