У Мінску вырасла колькасць насельніцтва
Сёння ў сталіцы жыве 1 мільён 904 тысячы чалавек.
Нараджальнасць нарэшце перавысіла смяротнасць: са студзеня па лістапад 2012 года нарадзілася 20 тысяч 611 дзяцей, а памерла 16 тысяч 18 чалавек. Таксама павелічэнню насельніцтва паспрыялі прыезжыя, якія пасля крызісу сталі актыўна перабірацца ў сталіцы.
Усяго мінчан стала сёлета на 9,2 тысячы болей, інфармуе minsknews.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Насельніцтва ўсёй Беларусі на 1 снежня 2012 года склала 9 мільёнаў 460 тысяч чалавек.