У Мінску выступіць амерыканскі гурт KoRn
26 траўня ў мінскім Палацы спорту выступяць легендарныя ню-металісты — гурт KoRn.
Беларускія арганізатары падпісалі канчатковую дамову з калектывам, але пакуль ніякіх падрабязнасцяў іх выступу не ведаюць. Музыкі наведаюць Мінск амаль адразу пасля паўночнаамерыканскага турнэ Music аs a Weapon, у якім яны зараз знаходзіцца разам з гуртамі Sevendust ды In This Moment, а таксама арганізатарамі гэтага своеасаблівага перасоўнага фестывалю гуртом Disturbed.
У нашым Палацы спорту KoRn будуць выступаць сольна. Але і ў гэтым арганізатары не ўпэўненыя, бо пакуль яшчэ нават не бачылі райдэраў музыкаў. Па словах арганізатараў, усе падрабязнасці стануць вядомымі, калі з'явіцца інфармацыя пра выступ гурта на іх афіцыйнай інтэрнэт-старонцы. Аднак ужо зараз можна сказаць, што квіткі на травеньскі канцэрт амерыканскіх ню-металістаў у Мінску будуць каштаваць ад 100 да 300 тысяч рублёў.
Фота: korn.com.