У Мінску з’явілася амбасада Ірака
Дыппрадстаўніцтва будзе працаваць па вуліцы Багдановіча, 267/29. Яго ўзначаліць амбасадар Хандар Хадзі Ахмед Авіс.
А вось беларускай амбасады ў Багдадзе пакуль няма.
Гэтымі днямі ў Мінску з рабочым візітам знаходзіцца іракская ўрадавая дэлегацыя. У межах гэтага візіту адбываюцца беларуска-іракскія кансультацыі паміж МЗС дзвюх краін, перадае БелаПАН.