У Мінску забаранілі “Вусатую вечарынку”

Мерапрыемства было запланаванае на пятніцу, але, як паведамляе Радыё Свабода, у чацвер лідару калектыву Змітру Афанасенку патэлефанаваў адміністратар клюба і паведаміў, што канцэрт, прызначаны на  6 ліпеня, адмяняецца.

Адміністратар клуба па тэлефоне паведаміў Зьмітру, што прыходзілі ці то з Мінкульту, ці то з КДБ і забаранілі праводіць канцэрт.

Тэкст запрашэння на  “Вусатую вечарынку” быў такі:

“Маеш вусы цi не? Вось галоўнае пытаньне!

Калі НЕ — хутчэй надзявай іх і прыходзь на вусатую вечарыну ад гурта AMAROKA і сяброў. 6 ліпеня ў клубе САЛТАЙМ адбудзецца самы вусаты дзень года!!!

Для вас будуць граць запальныя беларускія гурты, адбудуцца незабыўныя конкурсы. Ад вас патрабуецца знайсьці вусы і надзець іх на сябе.

Насі вусы, насі вусы!

Насі вусы, насі вусы, насі — ня сцы!”

Фота: freemoustache.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі