У Мінску “замінавалі” будынак па вуліцы Іскаліева
У ролі “мінёра” выступіў хлопец з Гомельскага раёну.
10 лістапада ўдзень ён набраў нумар 102 і паведаміў, што ў адным з будынкаў па вуліцы Іскаліева будзе выбух. Інфармацыі пра такую небяспеку, на шчасце, не пацвердзілася.
Пакуль спецыялісты аглядалі будынак, міліцыя вылічыла тэлефоннага тэрарыста і затрымала яго. Гэта хлопец, якому, паводле папярэдняй інфармацыі, яшчэ няма 18. Калі ён сапраўды непаўналетні, то бацькам давядзецца расплачвацца за яго “жарцікі” буйным штрафам. А вось паўналетніх грамадзянаў за гэта прыцягваюць да крымінальнай адказнасці, перадае БЕЛТА.