У Мінску затрымалі экс-палітвязня Паўла Вінаградава

Лідар "Змены" (моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!") пайшоў у міліцыю, каб стаць на ўлік па прэвентыўным наглядзе. Хлопец пайшоў у Маскоўскі РУУС, але туды па яго прыехалі міліцыянты з Савецкага РУУС. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла жонка актывіста Святлана. Па яе словах, сувязь з Вінаградавым перарвалася.

Пазней стала вядома, што Вінаградава вінавацяць у дробным хуліганстве. На думку самога актывіста, найхутчэй яго буду судзіць за флэш-моб супраць "кітаізацыі" Мінска.

Нагадаем, што 10 красавіка супраць Вінаградава ўвялі рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. У Маскоўскім РУУС маладому палітыку паведамілі, што ён быць дома з 20 гадзін і да 7 раніцы. Яму забаронена з'яўляцца ў месцах дзе прадаюць спіртныя напоі і ў месцах масавых гулянняў. Праўда, на санкцыяваныя мітынгі хадзіць можна  яны не трапляюць у катэгорыю масавых гулянняў.

Міліцыя спасылаецца на тое, што Вінаградаў працягвае кантактаваць з асуджанымі асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Былога палітвязня і сапраўды некалькі разоў затрымоўвала міліцыя нібы за брыдкаслоўе. Ад пачатку года ён правёў у турме на Акрэсціна 25 сутак.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі