У Мінску затрымалі п'янага кіроўцу-святара
За чатыры гадзіны спецаперацыі "Фільтр" на МКАД былі затрыманыя тры вадзіцелі без пасведчання на права кіравання і два нецвярозыя кіроўцы.
Адзін з кіроўцаў-святар быў п'яны і адмовіўся праходзіць медыцынскі агляд. У дачыненні да яго супрацоўнікі ДАІ склалі адміністрацыйны пратакол.
Як паведамляе БелаПАН, іншы вадзіцель паўторна на працягу года кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, прычым раней мінчанін быў судзімы за аналагічнае злачынства. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа, якая прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу (да 100 млн. рублёў), або папраўчых работ (або пазбаўлення волі) на тэрмін да двух гадоў ці арышту на тэрмін да шасці месяцаў.