У Мінску затрымлівалі сябра Нацрады БХД Вадзіма Кабанчука
Міліцыянты спынілі яго аўтамабіль ля Опернага тэатра.
За машынай людзі ў цывільным з рацыямі сачылі яшчэ пры выездзе з двара, дзе знаходзіцца офіс БХД. Аднак затрымаць яе вырашылі толькі ля тэатра. Актывісты, якія разам з Вадзімам Кабанчуком знаходзіліся ў аўто, здолелі ўцячы, не будучы затрыманымі.
У аўтамабілі знаходзіўся шэраг матэрыялаў і расцяжка да мітынгу на Дзень Волі.
Каля 18-й гадзіны Кабанчука выпусцілі з міліцыі. Аўтамабіль застаўся "пад арыштам", яго будуць правяраць, ці не скрадзены ён, інфармуе прэс-служба аргкамітэта БХД.