У Мінску затрымлівалі тэлежурналістак

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманне адбылося ў парку Горкага. Дзяўчаты асвятлялі Дзень абароны дзяцей.


Дзяўчаты паспелі паведаміць па тэлефоне, што міліцыянты вязуць іх у Партызанскі РАУС. Там яны, нібыта, павінны напісаць тлумачэнні, што рабілі ў парку.

У пастарунак прыязджаў супрацоўнік КДБ. Вольга Чайчыц і Таццяна Белашова з ім адмовілася размаўляць. Іх выпусцілі на волю праз тры гадзіны пасля затрымання.

Фота Вольгі Чайчыц з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі