У Мінску затрыманы фатограф Сяргей Шэлег

Па словах відавочцаў, Сяргей як і іншыя фатографы займаўся сваёй працай. Да яго падышоў невядомы мужчына, які на падвышаных танах і з нецэнзурнай лексікай пачаў сварыцца з фатографам, бо той, маўляў, паставіў свой заплечнік на праезную частку.

Сяргей папрасіў перавесці размову ў спакойны тон і не грубіяніць. Нюанс быў у тым, што “невядомым мужчынам” апынуўся даволі вядомы маёр Максім Грышчанка — намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС.

Сяргея Шэлега забралі ў пастарунак, інфармуе “Наша Ніва”.

Фота: Наша Ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі