У Мінску затрыманы мастак Алесь Пушкін
Ён знаходзіцца ў пастарунку Ленінскага раёна.
Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода", куды паспеў патэлефанаваць сам Пушкін. Ён, аднак, не паспеў сказаць, дзе і за што яго затрымалі, бо сувязь нечакана перарвалася. Цяпер тэлефон мастака не адказвае. У дзяжурнай частцы РУУС Ленінскага раёну і гараддзелу міліцыі Ленінскага раёна журналістам сказалі, што такога затрыманага ім не дастаўлялі.
Нагадаем, што ў аўторак Алесь Пушкін правёў мастацкі перформанс. З партрэтам змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага ён наведаў Вярхоўны суд. Мастак падаў абскарджвае рашэнне суда Смаргонскага раёну, які пакараў 10-суткавым арыштам такі ж перформанс у верасні.
Фота — svaboda.org