У Мінску завяршыўся фестываль “Тэатральны куфар”

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 1 кастрычніка ў Мінску, у дзень закрыцця фестывалю, які праходзіў у сталіцы з 25 верасня. Прыз за найлепшую сцэнаграфію прысудзілі тэатру Віленскага ўніверсітэта Minimum за спектакль “Марафон”, найлепшай рэжысёрскай працай прызналі пастаноўку “Сіняя барада — надзея жанчын” Карэн Фраумайер з Нямеччыны.

У намінацыі “Найлепшая актрыса” перамагла артыстка тэатра-студыі “Галёрка” Ірына Сальнікава, а найлепшым акцёрам прызналі Каспарса Котанса са студэнцкага тэатра Універсітэта Латвіі. Найлепшым акцёрам другога плана стаў Васіль Бойдак з тэатра-студыі “7-мы паверх” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі