У Мінску зноў арыштавалі Івана Амельчанку
Паводле неафіцыйных звестак, яго затрымалі дома і асудзілі на 15 сутак. Абвінавачанне выставілі традыцыйнае — лаяўся матам.
Амельчанка атрымаў вядомасць сваім перформансам "Мусарок" на сёлетнім Чарнобыльскім шляху. Пасля гэтага міліцыянты некалькі тыдняў шукалі хлопца, пакуль ён не "здаўся" добраахвотна.
З чым звязана цяперашняе затрыманне, невядома.
Фота — Белсат