У Мінску з'явіліся фальшывыя беларускія грошы
Дагэтуль падраблялі пераважна замежную валюту.
Пра фальшывыя рублі паведамляе БелаПАН са спасылкай на мінскую міліцыю.
Асноўныя прыкметы падробленых банкнот можна пабачыць толькі на спецыяльным абсталяванні. Гэта адсутнасць на купонным полі вадзянога знака ці яго імітацыя белым фарбавальнікам; адсутнасць ці імітацыя ахоўнай ніткі з мікратэкстам "НБРБ" і каляровых ахоўных валокнаў у тоўшчы паперы; невыразнасць малюнка; адсутнасць рэльефнасці ў лічбавым пазначэнні наміналу; свячэнне падробленай купюры блакітным святлом пры апраменьванні ультрафіялетавымі прамянямі. Таксама паведамляецца, што фарба можа занадта блішчаць ці "расплывацца" пры ўвільгатненні паперы. Фальшывыя купюры маюць няроўныя краі.
За дапамогу ў выяўленні фальшываманетчыкаў міліцыянты абяцаюць узнагароду і гарантуюць ананімнасць.
Фота — vashasvoboda2.ru