У музычных школах Брэста аплату паднялі задняй датай
Аплата за навучанне паднялася яшчэ ў студзені. Але бацькам вучняў пра гэта паведамілі толькі ў лютым.
Як піша "Брестская газета", заняткі на падрыхтоўчым аддзяленні музычных школ падаражэлі на траціну. У снежні бацькі плацілі па 150 тысяч рублёў. За студзень ім прапануюць азплаціць 200 тысяч. ПРычым пра дадатковыя 50 тысяч ім паведамілі толькі цяпер.
Кіраўніцтва музычнай школы №2 кажа, што само толькі атрымала поўны набор дакументаў ад аддзела культуры гарвыканкаму. У гарвыканкаме ж тлумачаць павышэнне аплаты тым, што вырас мінімальны заробак. Чыноўнікі прагназуюць, што наступны павышэнне аплаты будзе ў красавіку.