У Нарвегіі памёр легендарны ўдзельнік антынацысцкага руху Супраціву
Гунару Сёнстэбю было 94 гады. Ён — адзіны ўладальнік Вайсковага крыжа з трыма мячамі.
Калі пачалася Другая сусветная вайна Гунару Сёнстэбю было 22 гады. Ён пачынаў, як шараговы ўдзельнік Супраціву, а пасля стаў адным з яго лідараў у Нарвегіі. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле праводзіліся шматлікія дыверсіі супраць нямецкіх акупацыйных войскаў, зрывалася адпраўка нарвежскай моладзі на савецка-нямецкі фронт. Гестапа прызначала за яго вялізную прэмію, але так і не здолела схапіць канспіратара і дыверсанта.
У 2007 годзе ў гонар героя ў Осла кароль Нарвегіі Харальд адкрыў помнік, паведамляе РІА "Новости".