У наступным годзе абітурыенты застануцца амаль без ільготаў

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі — кіраўнік дзяржаўнай камісіі па кантролі за ўступнымі іспытамі Анатоль Рубінаў. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гэта прадугледжана праектам новай рэдакцыі правілаў прыёму ў ВНУ. Іх плануецца неўзабаве вынесці на грамадскае абмеркаванне. Да 1 лістапада дакумент будзе прадстаўлены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Так, прапануецца адмяніць асобны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх школаў. Ільготы па залічэнні без уступных іспытаў для абітурыентаў, якія заваявалі прызавыя месцы на міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах, прапануецца захаваць пры паступленні на шэраг профільных адмысловасцяў.

Таксама плануецца, што на завочную форму навучання ў ВНУ змогуць паступаць толькі працаўладкаваныя грамадзяне.

Рубінаў кажа, што часта ільготнікі неапраўдана забіралі месцы ў больш моцных і падрыхтаваных абітурыентаў. Напрыклад, у БДУ на спецыяльнасці "Сацыяльныя камунікацыі" пры прахадным бале 364 на бюджэт паступілі дзеці-сіроты з баламі 156 і 208. У БНТУ пры паступленні на "Мытную справу" абітурыент, які набраў 318 балаў, быў выцеснены ільготнікам, у якога было 170 балаў.

Фота — novayagazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі