У Нацбанка – брэнд-бук, у КДБ – контуры на асадках

У Нацбанку гавораць, што распрацоўка брэнд-бука краіне каштавала няшмат - абралі самы танны варыянт - спелая вішня. Але кошту ўсё ж не называюць. Як не называюць і фірму, што займалася “рэбрэндзінгам” галоўнага банка краіны.

“Як орган дзяржаўнага кіравання, мы абавязаныя эканоміць грошы. Таму зразумела, што пры правядзенні любых конкурсаў выбіраецца сума меньшая”.

Сталічныя дызайнеры расказваюць, што брэнд букі сабе замаўляюць больш прыватныя фірмы. Праўда, апошнім часам усё радзей. Каштуе самы просты – 500 долараў. За поўны пакет прыдзецца аддаць каля 1000.

“У нас дзяржаўная структура пакуль брэнд-бук ні разу не замаўляла. Народ, вядома, імкнецца сэканоміць, замаўляюць фірмовы стыль. Некалькі гадоў таму замаўлялі. Зараз чым далей, тым меней. Відаць, з эканамічнай сітуацыяй звязана”, -- расказваюць у фірме “Зебра Арт”.

120216 Pilecki Brendbook.mp3

Дызайнеры сцвярджаюць, што выбар Нацбанка зусім не найгоршы варыянт.

“Ёсць такая навука – колеразнаўства – аранжавы з фіялетавым вельмі добра спалучаюцца. А наколькі там колер спелай вішні прыбліжаны да фіялетавага, а залацісты да аранжавага, я не бачыла. Колеразнаўства, яно ўсё вырашае”.

Лагатып на капэрце і асадцы – максімум, на што здольныя іншыя дзяржаўныя установы.

“Ну ў нас як такога гэтага “бука” – у нас такога няма. У нас ёсць сувенірная прадукцыя з лагатыпамі. Гэта ці герб, ці знак МУС. Але такога адзінага стылю, як учора прадставіў банк… І пакеты, і тэчкі, і асадкі… Пакеты, але ў нас… Там такія прадстаўленыя пакеты, з паперы зробленыя, а ў нас больш цалафанавыя”, - расказваюць Еўрарадыё ў Міністэрстве унутраных спраў.

У КДБ усё яшчэ прасцей. Контуры эмблемы на асадках – і ўсё:

“Ну ў прынцыпе выкарыстоўваецца. На нейкіх там асадках… Але не ў колерах звычайна. На асадках на нейкіх. Звычайна гэта лагатып, звычайныя контуры і ўсё па вялікаму рахунку”.

Што хацець, калі нават у прэс-службе Адміністрацыі кіраўніка краіны пра фірмовы брэнд-бук установы нічога не чулі. Выдзяляецца на гэтым фоне хіба Міністэрства эканомікі. Там брэнд-бук Нацбанка бачылі і ён ім вельмі спадабаўся. Але колер спелай вішні ўжо заняты!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі