У Нікаля Сарказі і Карлы Бруні нарадзіўся сын

Шчаслівыя бацькі таксама ўстрымліваюцца ад каментароў, таму вага і рост спадкаёмца Нікаля Сарказі невядомыя. Варта нагадаць, што цяжарнасць Карлы Бруні-Сарказі праходзіла не на вачох у шырокай публікі. Прэзідэнцкая пара доўгі час хавала факт чакання дзіцяці. Толькі праз шэсць месяцаў, калі хаваць цяжарнасць стала немагчыма, Карла Бруні дала інтэрв’ю і распавяла, што гэтае дзіця — дзіўная і нечаканая радасць.

Дарэчы, французскі прэзідэнт ужо мае трох дзяцей, нагадваюць інфармагенцтвы. У Карлы Бруні гэта другі сын, першага яна нарадзіла 10 гадоў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі