У ноч на аўторак чакаюцца маразы — да 20 градусаў
У бліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па Віцебшчыне пройдзе невялікі снег.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер у начны час сутак будзе няўстойлівы слабы, а ўдзень — паўднёва-заходні 5-10 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў марозу. Найбольш халодна будзе на ўсходзе краіны — да 15-20 градусаў марозу. У заходніх жа раёнах трохі цяплей — да -3...-8. Удзень прагназуецца ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах паветра прагрэецца да 7 градусаў цяпла.
Фота — ria.ru