У нядзелю — да 16 градусаў марозу
У бліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Месцамі прагназуецца невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туманы, шэрань, на дарогах месцамі галалёдзіца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гідраметцэнтр.
Вецер пераменных напрамкаў, слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях — да 16 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад мінус 3 на поўдні да мінус 12 градусаў на поўначы краіны.