У Нью-Ёрку пройдзе мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў

На Манхэтане, насупраць штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў збяруцца неабыякавыя людзі, каб падтрымаць Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнку. Арганізатарамі акцыі выступаюць прадстаўнікі Беларуска-амерыканскага згуртавання “Пагоня”. Яны такім чынам хочуць звярнуць увагу амерыканцаў на тое, што сёння, у 21-м стагоддзі ў цэнтры Еўропы адраджаецца таталітарызм, “варты папярэднікаў з 1930-х і 1940-х гадоў мінулага стагоддзя”, інфармуе baza-belarus.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі