У офіс Радыё Рацыя прыходзіла міліцыя

Спроба візіту была зроблена 24 чэрвеня ўвечары. У офісе ў той момант знаходзіўся карэспандэнт радыё Рыгор Сапяжынскі, які адмыслова не адчыніў дзверы.

Ён мяркуе, што міліцыянты ведалі, што ў офісе Рацыі хтосьці ёсць. Журналіст у вочка дзвярэй бачыў, што міліцыянтаў было двое. Адзін з іх трымаў у руках нейкую папку з паперамі.

Рыгор Сапяжынскі звязвае прыход супрацоўнікаў праваахоўных органаў у офіс радыё з асвятленнем апошніх падзеяў у краіне. Нагадаем, Радыё Рацыя штогод спрабуе атрымаць акрэдытацыю на дзейнасць у Беларусі, але безвынікова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі