У панядзелак — моцныя дажджы
5 лістапада будзе даволі цёпла, але вільготна.
Дажджы прагназуюцца ўдзень, уначы на 6 лістапада яны захаваюцца па ўсходзе краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. Вецер паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, удзень па большай частцы краіны моцны парывісты да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 10-12 градусаў, па паўднёвым усходзе будзе плюс 13-15 градусаў.