У панядзелак пачнецца суд над мадэльерам Сашам Варламавым
Яго справу разгледзіць суд Ленінскага раёна сталіцы.
Нагадаем, што мадэльера вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага
кодэкса. У іх ліку махлярства ў асабліва буйным памеры, крадзеж шляхам
злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры, прыўлашчванне
маёмасці, ухіленне ад выплаты падаткаў, злоўжыванне службовымі
паўнамоцтвамі.
У Следчым камітэце кажуць, што ў якасці сведак па
крымінальнай справе дапытаныя больш за 800 чалавек. Пацярпелымі
прызнаныя 353 асобы.
Саша Варламаў знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", начальніка Цэнтра маладзёжнай моды БДУ ды інш.