У Пастаўскім раёне разбіўся верталёт, загінулі пяць чалавек
Трагедыя адбылася ў чацвер каля 15.45 у раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, у кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы.
Верталёт належаў Памежнаму камітэту Беларусі. Вытворца машыны — французская фірма "Еўракоптэр". Беларусь закупіла ў яе 4 такіх верталёты ў 2009-2010 гадах.
На борце знаходзіліся два члена экіпажа і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА “Саюз”) — усяго пяць чалавек. Верталёт выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай мяжы, а журналісты здымалі матэрыял, паведамляе БелаПАН.
Сталі вядомыя іх імёны — Шатэрнік Юлія Мікалаеўна, Прачкоўскі Віталь Русланавіч, Шамалаў Сяргей Міхайлавіч. Па факце катастрофы створана спецыяльная камісія. На месцы падзення верталёта працуюць спецыялісты праваахоўных органаў. У Пастаўскі раён выехаў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
Фота —http://gpk.gov.by/