У пажары на Аршанскім мясакансервавым камбінаце загінула 4 чалавекі
Здарэнне адбылося сёння каля 15.00 — загарэўся ўцяпліцель ў галерэі на ўзроўні 3-га паверха ў будынку халадзільнай устаноўкі.
Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 11 адзінак аварыйнай пажарна-ратавальнай тэхнікі і 47 супрацоўнікаў МНС. Агонь тушылі каля гадзіны. Уратавалі 23 чалавекі, аднак чацвёра загінулі.
Прычыны пажару цяпер высвятляюцца, паведамляе БЕЛТА.