У першы тыдзень сакавіка цяпла чакаць не варта

Галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтру Людміла Парашчук прагназуе, што ў першы дзень каляндарнай вясны атмасферны ціск павысіцца і ўдзень выгляне сонца, але тэмпературы ўначы будуць яшчэ мінусавымі, нават да -15°C па паўночным усходзе. 


У пятніцу ўдзень надвор'е зменіцца: з поўначы Фінляндыі на поўдзень пачне рухацца атлантычны цыклон. Акурат у пятніцу чакаецца, што ён дойдзе да Беларусі і прынясе мокры снег з дажджом. А ў суботу сіноптыкі чакаюць, што цыклон пасунецца на Украіну:


Людміла Парашчук: "У суботу надвор’е ў нас сапсуецца канчаткова, бо такое блізкае суседства з цэнтрам цыклона ніколі не бывае добрым".


Чакаецца моцны вецер, завірухі, тэмпература паветра каля нуля.


З нядзелі пачне халадаць, будзе паўночна-ўсходні вецер. На пачатку наступнага тыдня маразы яшчэ павялічацца. Зіма чакаецца і на 8 Сакавіка. На дарогах на наступным тыдні пачне ўзмацняцца галалёдзіца. Сіноптык раіць усім быць асабліва ўважлівымі: 


Людміла Парашчук: "Людзі крыху расслабляюцца і часам забываюцца, што яшчэ зіма. Кіроўцам аўтатранспарту трэба быць вельмі ўважлівымі, бо характар надвор’я вельмі падступны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі