У Петрыкаве затрыманы падпольны мільянер-валютчык
Мужчына спрабаваў абмяняць 11 тысяч долараў на 66 мільёнаў беларускіх рублёў іншаму грамадзяніну.
Акрамя гэтага ў аўтамабілі мянялы былі выяўленыя і канфіскаваныя яшчэ 70 тысяч долараў, а таксама 1330 еўра і 660 мільёнаў беларускіх рублёў, а падчас ператрусу па месцы жыхарства валютчыка выявілі 87 залатых вырабаў вагой амаль 400 грамаў.
У ходзе папярэдняга следства ўстаноўлена, што затрыманы, не маючы адпаведнага дазволу на прадпрымальніцкую дзейнасць, у красавіку — чэрвені гэтага года рэгулярна займаўся купляй і продажам замежнай валюты. Гэта дазволіла яму атрымліваць прыбытак у асабліва буйным памеры.
Па гэтым факце распачата крымінальная справа, паведамляе газета “Гомельская праўда”.