У Пінскім музеі аднавілі інтэр’ер “хрушчоўкі” (фота)
Музей Беларускага Палесся зладзіў выставу “З жыцця Пінска 60-х”, у межах якой супрацоўнікі музея паказалі інтэр’ер кватэры часоў савецкай “адлігі”.
Мэбля сціплага дызайну, насценны дыван, радыёла, фотаздымкі першых касманаўтаў, балоневы плашчык і шмат дробных артэфактаў дазваляюць уявіць, у якіх умовах жылі “простыя савецкія людзі” тых часоў.