У Пінску адкрылася выстава елачных цацак ХХ стагоддзя (фота)
Зладзіў яе пінскі музей Беларускага Палесся.
У экспазіцыі выстаўленыя навагоднія ўпрыгожванні з кардону, ваты, шкла ад 30-х да канца 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Дарэчы, большую частку цацак адмыслова для выставы пазычылі самі гараджане.