У Пінску адзначылі Дзень флоту
За савецкім часам горад быў даволі буйным ваенна-марскім цэнтрам.
У сталіцы Палесся знаходзіліся дзве “вучэбкі” ВМФ. З тых часоў і пайшла традыцыя адзначаць Дзень флоту. А паколькі ў Беларусі мора няма, то святкаванне ладзіцца з намёкам на расійскі флот.
Штогод адстаўныя ваенныя маракі ладзяць шэсце па вуліцах Пінска і настальгуюць па ваеннай моцы спачылай савецкай імперыі.