У Пінску дзевяцікласнік расстраляў іншамарку
Пнеўматычную зброю, з якой школьнік пашкодзіў "Фіят", ён узяў у сваіх бацькоў.
Міліцыя падлетка не затрымлівала, аднак пнеўматычны пісталет канфіскавалі, паведамляе "Медиа-Полесье". Дзевяцікласнік, з ягоных словаў, здзейсніў свой учынак без якой-небудзь прычыны, ад няма чаго рабіць.
Шкода ўладальніку "Фіята" была нанесеная на суму 2 мільёны 300 тысяч рублёў.
Фота — photo.imhonet.ru