У Пінску п’яны кіроўца збіў раварыстку

30-ці гадовы пінчук, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген Пасат”, наехаў на 60-гадовую роварыстку. Жанчына з траўмай галавы і пераломам нагі накіраваная ў лякарню. Супрацоўнікі ДАІ сведчаць, што мужчына быў п’яны і не меў пасведчання кіроўцы.

Усяго, з пачатку года ў Пінску затрымалі 293 кіроўцы без правоў. Восемь такіх аўтааматараў здзейснілі ДТЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі