У Пінску пабудуюць рачны карабель для Магілёва
Пінскі суднабудаўнічы завод гатовы пабудаваць новы пасажырскі цеплаход.
Палескія карабелы чакаюць перадаплаты ад Магілеўскага гарвыканкаму, каб пачаць працу. Варта адзначыць, што пінскі завод, адзіны з падобных у Беларусі аднавіў пабудову рачных судоў. За апошнія тры гады пінчукі спусцілі на ваду “Паланэз” для Аўгустоўскага каналу, “Паўночную сталіцу” для Віцебску і плывучы гатэль, які курсуе па Прыпяці.