У Пінску памёр адзін з удзельнікаў масавай бойкі
Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, у рэанімацыі Пінскай гарадской лякарні памёр 45-гадовы пінчук.
Ён атрымаў цяжкую траўму галавы падчас бойкі ў кальяннай “Шацёр”, якая адбылася ў ноч з 6 на 7 студзеня. Яшчэ адзін пацярпелы знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.
У арганізацыі канфліктнай сітуацыі падазраюцца шэсць чалавек, чатыры з якіх змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, а яшчэ двое абвешчаны ў вышук. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле “хуліганства”, які ў хуткім часе можа быць перакваліфікаваны ў артыкул “забойства”.
Нагадаем, у Пінску ў ноч на праваслаўнае Раство адбылася масавая бойка, у выніку якой дзевяць чалавек трапілі ў лякарню.