У Пінску прайшлі спаборніцтвы Дзядоў Марозаў
Удзел у іх прынялі 14 камандаў са Століна, Лунінца, Іванава і Пінска.
Спаборніцтвы прайшлі ў межах рэгіянальнага этапу “Елка-фэсту”. Пераможцы пінскага этапу будуць мець магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім фінале. Дарэчы, летась менавіта пінскія Дзед Мароз і Снягурка былі прызнанымі найлепшымі ў Беларусі.