У Пінску правераць працавітасць нядбайных бацькоў
Пінскія чыноўнікі абвясцілі Месячнік прафілактыкі і адпрацоўкі прагулаў абавязанымі асобамі.
Цягам месяца супрацоўнікі ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва гарвыканкама будуць спраўджваць выхады на працу нядбайных бацькоў. Прычым “злосных ўхілістаў” будуць дастаўляць на працоўнае месца з дапамогай міліцыі.