У Пінску з 12 кватэр выселеныя нядбайныя бацькі
На сёння ў горадзе пражываюць 267 абавязаных асобаў, дзеці якіх утрымліваюцца за кошт дзяржавы ў спецыяльных установах.
З пачатку года мясцовыя ўлады працаўладкавалі 39 такіх тата і мам. Праз суд з 12 кватэр былі выселены нядбайныя бацькі. Гэтыя кватэры здаюцца ў паднаём, што прынесла 11 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі бюджэту за ўтрыманне дзяцей. Варта адзначыць, што сёлета ў пяці крызісных сем’ях бацькі ўзяліся за розум і ім вярнулі дзетак на выхаванне.