У Польшчы збіраюць пасылкі палякам Беларусі

Як паведамляе “Nasz dziennik”, у пасылках знаходзяцца польскія кнігі, цацкі, ежа і святочныя пажаданні. Гэта традыцыйная акцыя, якая адбываецца ўжо 13 год запар. Калі ў першы год было выслана 200 такіх пасылак, то год таму — ажно 1300 пасылак агульнай вагой каля 20 тон.

Ініцыятарам акцыі з’яўляецца польскі палітык Станіслаў Гогач. Збор ежы і падарункаў для пасылак адбываецца ў трох польскіх мясцовасцях — Любліне, Лукаве і Пулавах.

Фота — abakanradio.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі